Сёння, ва ўмовах сацыяльнай нестабільнасці, абвастрэння нацыянальных адносін, страты духоўных каштоўнасцей асабліва значнай становіцца роля школы, як гаранта міру і грамадскай маральнасці. Праца па духоўна-маральным выхаванні – - гэта не ўвядзенне асобных прадметаў і факультатыўных заняткаў у адукацыйную праграму, а сістэма работы ўстановы адукацыі па фарміраванні духоўна-маральных якасцей асобы ў рамках вучэбнай дзейнасці, а таксама выхаваўчай работы ў пазаўрочны час. Педагогі школы асвойваюць вопыт вырашэння задач духоўна-маральнага выхавання ў рамках навучальных прадметаў духоўна-маральнага зместу, таксама надаюць вялікае значэнне сістэме выхаваўчых мерапрыемстваў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія даюць магчымасць больш поўна вырашаць задачы духоўна-маральнага выхавання вучняў. Адукацыі адводзіцца ключавая роля ў працэсе духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі. Аднак відавочна, што вырашыць праблему духоўна-маральнага выхавання моладзі можна толькі сумеснымі скаардынаванымі намаганнямі школы, дзяржавы і царквы. |
Фрагмент факультатыўнага занятку па АПК у кабінеце праваслаўнай культуры