Профільнае навучанне

 

Мэта профільнай падрыхтоўкі педагагічнай накіраванасці – свядомы выбар старшакласнікамі сваёй будучай прафесіі.

Задачы профільнай падрыхтоўкі педагагічнай накіраванасці:

  • матываваць навучэнцаў на самапазнанне і развіццё сваіх здольнасцяў;
  • развіваць матывы прафесійнага выбару і запатрабаванне ў прафесійным самавызначэнні пасродкам фармавання цэласнага падання аб педагагічнай дзейнасці;
  • ствараць умовы для аналізу навучэнцамі патрабаванняў да прафесійнай педагагічнай дзейнасці, да прафесійна значных якасцей асобы педагога;
  • садзейнічаць асэнсаванню спецыфікі педагагічнай прафесіі;
  • развіваць уменні канструктыўных педагагічных зносін, самарэгуляцыі паводзін і дзейнасці, здольнасць працаваць у камандзе;
  • ствараць умовы для праектавання навучэнцамі стратэгіі прафесійнага і асобаснага самаразвіцця.

У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма бесперапыннай педагагічнай адукацыі, важным звяном якой з'яўляюцца профільныя класы педагагічнай накіраванасці.

Для таго, каб у бліжэйшай будучыні ва ўстановы адукацыі краіны прыйшлі граматныя, творчыя, прафесійныя педагогі, здольныя рэалізаваць стратэгічную місію ўмацавання і развіцця чалавечага патэнцыялу беларускай нацыі, ужо сёння ў краіне вядзецца мэтанакіраваная работа па прыцягненню ў педагагічныя ВНУ найбольш матываваных выпускнікоў школ і гімназій.

Акрамя вывучэння навучальных прадметаў на павышаным узроўні навучэнцы асвойваюць абавязковы факультатыўны курс "Уводзіны ў педагагічную прафесію", які накіраваны на павышэнне матывацыі да педагагічнай дзейнасці, выяўленне і развіццё педагагічных здольнасцей вучняў, іх сацыяльнай кампетэнцыі і псіхалагічнай культуры.

У 2025/2026 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №41 г.Гомеля» арганізавана профільнае навучанне ў 10 класе з вывучэннем на павышаным узроўні навучальных прадметаў "Руская мова", "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі"

СПІС абітурыентаў, рэкамендаваных да залічэння ў 10 профільны клас педагагічнай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні навучальных прадметаў "Руская мова" і "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі"

Працягваюць профільнае навучанне ў 11 класе з вывучэннем на павышаным узроўні навучальных
прадметаў «Беларуская мова», «Матэматыка»

СПІС абітурыентаў, рэкамендаваных да залічэння ў 11 профільны клас педагагічнай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні навучальных прадметаў "Руская мова" і "Матэматыка"

Загадам упраўлення адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 02.04.2025 № 92 «Аб устанаўленні кантрольных лічбаў прыёму» зацверджана кантрольная лічба прыёму навучэнцаў у X клас ДУА «Сярэдняя школа №41 г. Гомеля» для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні – 10 навучэнцаў.

Профіль

План набору

Руская мова/ Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі

10

Прыём вучняў у X клас школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2022 № 269.

 

Інфармацыя

аб прыёме дакументаў у 10-ы клас (групы) установы

з профільным навучаннем у 2025/2026 навучальным годзе

па стане на 19.12.2025

Профиль

План набора

Количество поступивших заявлений

русский язык/ история Беларуси в контексте всемирной истории

10

8

базовый класс

20

21

Всего:

30

29

У рамках супрацоўніцтва з заснаваннем адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" заключаны дагавор. Наведваючы дадзеную ўстанову, навучэнцы павышаюць якасць прафесійнай падрыхтоўкі і ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці выкладчыкаў, ствараюць умовы для абмену вопытам.






 


Калі ў вас узніклі пытанні,

 вы можаце звярнуцца па наступных тэлефонах:

Дырэктар +375(232)23-17-86;

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце +375(232)29-31-37.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля:

+375(232)51-17-01



  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства
  • Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (Ніка)