Увага! Ізноў 25! 

 

Ужо неаднаразова пісалі аб недапушчальнасці перамяшчэння на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці. 

У розныя гады на Кіеўскім спуску атрымлівалі найцяжкія і нават смяротныя траўмы як дарослыя, так і дзеці! 

На ўваходзе ў парк устаноўлены забараняльныя знакі і не заўважыць іх немагчыма. 

Сёння непаўналетняя на веласіпедзе ўпала на Кіеўскім спуску і атрымала траўмы, пры падзенні страціла прытомнасць. Мама адышла купіць воды, а вярнуўшыся ўбачыла, што здарылася здарэнне! 

Цікава, колькі трэба крычаць аб выкананні правіл! 

Асабліва дарослым...

 

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства