|
3. Выбар прафесіі пад уплывам таварышаў («за кампанію», каб не адстаць). Па сутнасці, за гэтай пазіцыяй стаіць адыход ад асабістай адказнасці за прыняцце рашэння. Але часам такі выбар можа аказацца паспяховым – бо ў кампаніі часцей за ўсё збіраюцца людзі, здольнасці і інтарэсы якіх у значнай ступені супадаюць. Аднак гэта менавіта элемент шанцавання-нешанцавання, а не следства ўсвядомленага і асэнсаванага рашэння. 4. Перанос стаўлення да чалавека, прадстаўніка той ці іншай прафесіі, на саму прафесію. Пры выбары прафесіі трэба ўлічваць, перш за ўсё, асаблівасці гэтага віду дзейнасці, а не выбіраць прафесію толькі таму, што табе падабаецца ці не падабаецца чалавек, які займаецца дадзеным відам дзейнасці. А калі, наадварот, вашаму дзіцяці сустрэўся нехта непрыемны, які адштурхвае? Часам гэта можа адвярнуць і ад яго прафесіі: «Не хачу быць на яго падобным». Але ж, пагадзіцеся, у тых жа абставінах магчымы і прама супрацьлеглы вывад: «Стану добрым прадстаўніком гэтай прафесіі, а не такім, як ён»! 5. Захапленне толькі знешнім або якім-небудзь прыватным бокам прафесіі. За лёгкасцю, з якой акцёр стварае на сцэне вобраз, стаіць напружаная, будзённая праца. А журналісты не заўсёды выступаюць у тэлеперадачах - часцей яны пералапачваюць масу інфармацыі, архіваў, размаўляюць з дзясяткамі людзей - перш, чым падрыхтуюць 10-хвіліннае паведамленне, якое да таго ж, агучыць іншы (дыктар на тэлебачанні). 6. Аўтаматычны перанос цікавасці да школьнага прадмета на будучую прафесію, калі ўпэўненую пяцёрку па нейкім са школьных прадметаў лічаць адзінай і дастатковай умовай паспяховага выбару прафесіі. Адна справа любіць кнігі, і зусім іншае – быць настаўнікам без педагагічных здольнасцяў. Трэба ацэньваць пры выбары прафесіі і свае магчымасці. 7. Ігнараваць уласныя здольнасці і інтарэсы. Рабіць сваёй прафесіяй мэтазгодна тое, што падабаецца і што добра атрымоўваецца. Вядома, гэта гучыць банальна, аднак на здзіўленне часта прапускае з-пад увагі. Часам людзі лічаць гэта наогул не важным (буду рабіць што заўгодна, абы добра плацілі). Але ж чалавек не зможа дасягнуць высокіх вынікаў у той працы, якая не адпавядае яго індывідуальным асаблівасцям або займацца якой яму проста непрыемна. Акрамя таго, наўрад ці такі чалавек будзе адчуваць сябе шчаслівым, разумеючы, што ён «выкідвае з жыцця» вялізную колькасць часу і сіл у абмен на грошы. 8. Няведанне/недаацэнка сваіх фізічных асаблівасцей, недахопаў, істотных пры выбары прафесіі. Любая прафесія прад'яўляе пэўныя патрабаванні да асобы і арганізму працуючага, таму пры выбары прафесіі трэба ўлічваць стан здароўя. У пытанні прафесійнай прыдатнасці падлеткаў умяшанне бацькоў будзе цалкам дарэчы і нават неабходна, але пры ўмове, што самі бацькі ведаюць медыцынскія супрацьпаказанні па прафесіях, якія цікавяць іх дзяцей.
9. Падмяняць выбар прафесіі выбарам узроўню адукацыі ці месца яе атрыманні. Больш апраўдана пазіцыя, калі чалавек спачатку вырашае, чым бы ён хацеў займацца, а потым разглядае магчымыя варыянты атрымання канкрэтнай прафесіі, а не зыходзіць з жадання вучыцца ў пэўным месцы ці проста атрымаць вышэйшую адукацыю як такую, усё роўна па якой спецыяльнасці. Калі жадаючы авалодаць вызначанай прафесіяй, ваша дзіця не змагло паступіць вучыцца менавіта туды, куды жадаў першапачаткова, лагічней захаваць вернасць прафесіі і пашукаць іншыя варыянты яе атрымання. Гэта лепш, чым паступаць на заведама нецікавую для сябе спецыяльнасць, няхай нават і ў прэстыжным універсітэце. 10. Прыслухоўвацца да меркавання людзей, некампетэнтных у пытаннях выбару прафесіі. Абгрунтавана парэкамендаваць нешта ў такой сур'ёзнай сферы, як прафесійнае самавызначэнне, можна толькі пры супадзенні некалькіх умоў. Гэта: веданне спецыфікі тых прафесій, пра якія ідзе гаворка, а таксама сітуацыі на рынку працы; веданне індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей таго, хто здзяйсняе выбар; разуменне сутнасці псіхалагічных праблем, якія ўзнікаюць на розных этапах прафесійнага самавызначэння. Зразумела, што абгрунтавана разважаць пра гэта можа або спецыяльна падрыхтаваны прафесіянал (псіхолаг, работнік службы занятасці), або той, хто вельмі добра ведае вас і знаёмы на ўласным вопыце з пэўнай групай прафесій. |