А зараз парада ТАБЕ - сын, дачка! Таму, дзеля каго мама і тата жывуць і ўсміхаюцца!
• Праяўляй цікавасць да сваіх бацькоў
Час ад часу пытайся ў іх – як яны сябе адчуваюць, які ў іх настрой, пра што яны думаюць ці мараць, як справы ў іх на працы.
• Папрасі маму і тату расказаць пра тое, якімі яны былі, будучы падлеткамі! Цікава!
• Дзеліся з бацькамі думкамі і пачуццямі
Табе можа падацца, што яны павінны ўмець чытаць твае думкі. Але, нажаль, людзі не чараўнікі. Таму калі ты аблегчыш ім гэтую задачу, будзе выдатна.
• Праяўляй самастойнасць на справе
Часта сямейныя канфлікты адбываюцца з-за таго, што табе здаецца, быццам твае правы і тваю свабоду моцна абмяжоўваюць. Табе жадаецца больш самастойнасці. Выконвай дадзеныя табой абяцанні. Пашырай свой спектр уменняў дарослага чалавека, які можа сябе абслужыць – гатаваць ежу, падтрымліваць кватэру ў парадку, хадзіць у крамы за прадуктамі і г.д.
• Карэктна і ветліва кажы аб тым, што цябе не задавальняе