Выбар прафесіі:
Выбар прафесіі — не хвілінная справа, яна можа аказацца самым цяжкім выбарам у тваім жыцці.
• Пастарайся не паддавацца на ўгаворы бацькоў стаць абавязкова юрыстам або ўрачом. Ты можаш стаць самым нешчаслівым юрыстам на свеце.
• Падумай, чым хацелася б займацца менавіта табе. Абавязкова разважай над тым, як здзейсніць сваю мару. Не спыняйся на думцы: "Я буду бізнэсмэнам, у мяне будзе сотавы тэлефон і мэрсэдэс!".
• Не старайся паступаць туды, куды жадаюць паступіць твае сябры. Павер, ты знойдзеш сабе новых сяброў, тым больш, што вы будзеце займацца тым, што вам цікава.
• Разузнай больш пра тую прафесію, якую хочацца табе выбраць. Калі гэта магчыма, пабывай у тым месцы, дзе, як ты мяркуеш, табе давядзецца працаваць пасля, пагавары з людзьмі, якія ўжо займаюцца гэтай справай.
• Аддавай сабе справаздачу, што рашэнне не можа быць абсалютным і што ў любы час у тваім жыцці могуць адбыцца перамены.
• Паспрабуй пратэставацца ля псіхолага школы. Тэсты могуць дапамагчы выбраць правільны напрамак.
• Пастарайся не памыляцца з нагоды сваіх магчымасцяў. Лепш усведамляць свае рэальныя сілы, чым падаць з вышыні, якую азначыў, але не здужаў.
• Не паддавайся пачуццю страху — гэта нармальны стан, які адчуваюць усе людзі перад выбарам.
• Часам карысна пачынаць сваю кар'еру з практыкі, а не з тэорыі. Напрыклад, шматлікія ўдачлівыя лекары пачыналі працаваць медсёстрамі ці медбратамі.
• Пастарайся звярнуць асаблівую ўвагу на тыя прадметы, якія неабходны для паступлення ў выбраную навучальную ўстанову.
• Не адкладай на заўтра тое, што можна даведацца сёння. Спрабуй даведацца ўсё: як робяць, як вучацца, як уладкоўваюцца працаваць пасля заканчэння навучання. Гэта дапаможа скласціся ўяўленню аб тым, што рабіць далей.
•Старайся ўдзельнічаць у пазакласных мерапрыемствах — гэта дапаможа табе навучыцца зносінам і правільным паводзінам у калектыве.