Паважаныя бацькі!
Велізарная просьба звярніце ўвагу
на захаванасць падручнікаў Вашых дзяцей!
Праглядзіце ў якім стане
вяртаюць іх у бібліятэку школы.
Перад здачай свайго камплекта неабходна:
• Зняць вокладкі! Яны могуць спатрэбіцца ў наступным годзе.
• Праверыць запаўненне табліцы карыстальніка ў канцы падручніка.
• Калі падручнік парваны – трэба падклеіць яго празрыстым шырокім скотчам, ці акуратна паперай і клеем, каб не пашкодзіць тэкст і не склеіць старонкі.
• Калі падручнік сапсаваны (г.зн. не падлягае аднаўленню,напрыклад, абмаляваны ці нечым заліты), навучэнец абавязаны замяніць яго на такой жа ці іншай, неабходны школе. Гэта можна ўдакладніць у бібліятэцы.
• Прагледзець наяўнасць усіх старонак у падручніку. Пры адсутнасці якіх-небудзь старонак, трэба аднавіць іх з дапамогай ксеракапіравання.
• Сцерці ўсе пазнакі са старонак падручніка.
• Прыбраць закладкі, лісточкі са сваімі запісамі з кнігі, а таксама непатрэбныя прадметы – лінейкі, ручкі, алоўкі і г.д.
• У бібліятэку неабходна здаць поўны камплект падручнікаў. Калі падручнік страчаны, неабходна падысці ў бібліятэку і ўдакладніць, чым можна замяніць.
• Навучэнцам, якія не здалі хаця б адзін падручнік, у новым навучальным годзе падручнікі не выдаюцца да моманту пагашэння запазычанасці.
• Выдача любых дакументаў (асабістых спраў) пасля заканчэння навучальнага года праводзіцца, толькі пасля пацверджання факта здачы ўсіх падручнікаў і мастацкай літаратуры ў бібліятэку школы.
• Навучэнцы 9 і 11 класаў у бібліятэку павінны здаць поўны камплект падручнікаў і ўсе іншыя кнігі, узятыя ў бібліятэцы. Ім будуць выдавацца даведкі аб тым, што ў іх няма запазычанасці. Гэта даведка неабходна для атрымання дакумента аб адукацыі.