Маё дзіця — нефармал!
1. Калі вы заўважылі, што дзіця стала належаць да адной з нефармальных субкультур-лепш у самога дзіцяці даведацца, што яму падабаецца ў субкультуры, музыцы, як яно праводзіць час з сябрамі.
2. Не забараняйце. Забароны ні да чаго добрага не прыводзяць.
3. Жывіце захапленнямі дзіцяці. Нават калі вы слухаеце іншую музыку - гэта не нагода не ўглыбіцца ў тое, чым жыве дзіця.
4. Не прыніжайце і не крытыкуйце захапленні дзіцяці. Самы складаны ўзрост у жыцці чалавека — падлеткавы.
5. Не кажыце, што ўсе нефармалы — алкаголікі і наркаманы. Алкагалізм і наркаманія ніяк не звязаны з тым, якую чалавек слухае музыку.
6. Будзьце шчырыя. Калі вас сапраўды турбуе захапленне дзіцяці нефармальнай субкультурай, скажыце пра гэта прама.
7. Станьце дзіцяці сябрам. Бацька-сябар — гэта найважнейшае ў жыцці падлетка.
Не страшна, калі дзіця носіць чорнае адзенне і фарбуе валасы ў сіні.
Страшна, калі ён не адчувае бацькоўскага кахання, разумення і падтрымкі.