Кібербулінг - проста інтэрнэт-траўля. Сярод падлеткаў «забава» папулярная

Прыкметы кібербулінгу – усвядомленае і працяглае прычыненне чалавеку шкоды ў сетцы. Пры гэтым агрэсараў можа быць некалькі, яны выступаюць як ад сваёй асобы, так і ананімна.
 
Віды кібербулінгу:

Флеймінг – заўвагі ў грубай форме, вульгарныя паведамленні, зневажальныя каментары, абразы. 

Хейтынг. Паўнавартаснае цкаванне. Масавыя негатыўныя каментарыі на адрас аднаго чалавека ад групы людзей, якія адкрыта выказваюць да яго негатыў і абражаюць. 
 Харасмент. Дамаганні з сэксуальным падтэкстам або мэтанакіраваныя кібератакі. Могуць прыходзіць як ад рэальных знаёмых, так і ад фэйкаў.

우 Дысінг (паклёп). Ачарненне рэпутацыі, распаўсюджванне чутак, пляткарства. 

 Аўтынг - разгалашэнне персанальных дадзеных.

 Сацыяльная ізаляцыя (байкот). Ігнараванне і выключэнне ахвяры з усіх агульных перапісак, гутарак як дзелавых, так і нефармальных. Падстава для байкоту – любая дробязь.

  • Адно акно
  • Шосты школьны дзень
  • Ахова дзяцінства