З чым сутыкаюцца прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі, калі заходзяць у кватэры і дамы, у якіх знаходзяцца няшчасныя і забытыя сваімі бацькамі дзеці. Яны сутыкаюцца з антысанітарыяй і адсутнасцю мінімальных даброт, з дзецьмі, якія даўно не бачылі не проста цукерку, а хлеб, булачку і макароны, з дзецьмі, якія кожны дзень спрабуюць выжыць, знаходзячыся ў палоне сваіх «хворых» бацькоў.
З моманту дзеяння Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях» было адабрана нямала дзяцей. Гэтым дзецям у літаральным сэнсе было выратавана жыццё. Да бацькоў, якія змаглі ўсвядоміць і ўспомніць, што яны бацькі – дзеці вярнуліся дадому, а хтосьці з хлопцаў здабыў новую шчаслівую сям'ю..
Не закрывайцеся ў кватэрах і дамах, калі ведаеце аб пакутах дзяцей.
Ваша маўчанне можа каштаваць ім жыцця. Калі Вам стала вядома аб парушэнні правоў дзяцей звяртайцеся ў органы ўнутраных спраў тэл. 102, апекі і папячыцельства.