Згодна з заканадаўствам Рэспублікі, Беларусь, асобам да 16 гадоў забаронена знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння бацькоў, апекуноў або паўналетніх асоб, якіх яны ўпаўнаважылі, у перыяд з 23:00 да 6:00.
Бацькам, якія не забяспечылі суправаджэнне дзіцяці ў начны час, можа быць назначаны штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь (80 рублёў) па ч. 2 арт. 10.3 КаАП Беларусі
Разам з тым менавіта на законнага прадстаўніка ўскладаецца адказнасць за выхаванне і бяспеку дзяцей. Калі, дасягнуўшы 16 гадоў. падлетак знаходзіцца на вуліцы ў позні час, то існуе небяспека здзяйснення супраць яго злачынства, ці нават ім самім.
І нагадваем, у горадзе Гомелі працуе чат-бот для падлеткаў і моладзі, які заўсёды можа аказаць прававую дапамогу.